Да гродзенскага палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына, які з сакавіка 2021 года знаходзіцца за кратамі, чарговы раз не пусцілі на спатканне яго жонку Вольгу Івашыну.

Ужо амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма лістоў, паведамляе БАЖ.

Яго жонка Вольга Івашына просіць паведамляць ёй у сацсетках пра тое, калі нехта лістуецца з Дзянісам. Яна спадзяецца, што хоць камусьці ўдалося прабіцца праз блакаду, якую стварылі следчыя органы.

12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КДБ у Горадні затрымалі журналіста і валанцёра міжнароднай супольнасці «InformNapalm» Дзяніса Івашына. Падставаю для затрымання стала падазрэнне ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў (арт. 365 КК), артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

У канцы кастрычніка 2021 года Івашыну прад’явілі новае абвінавачаньне — у «здрадзе дзяржаве» (частка 1 артыкула 356 КК Беларусі). Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...