Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП (адзін з адміністратараў партыйнага ТГ-канала “БСДП”) Людміла Волкава.

Вядома, што сёння па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка БСДП на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены. Зараз вырашаецца пытанне аб прадастаўленні ёй адваката.

Раней Людміла праходзіла сведкай па крымінальнай справе і год таму (22 студзеня 2021 г.) у яе адбываўся вобшук, які ладзіў ГУБАЗік.

Нагадаем, што ТГ-канал БСДП не з’яўляецца экстрэмісцкім.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...