У Космасе шмат варыянтаў.
На ўсіх этапах Вечнасьці.
Адрожлівым філамэнтам снуецца і наш.
Сфэра Гэтая Адзіная, Самая ў Сабе.
Абстракцыямі ахутаная-спавітая.
Для ўсіх – лагодная-дагодная-утульная.
Ніхто ня мкнецца: куды, калі Ёсьць?..
Толькі Шматлікім Гульцам карціць.
Гэта БОГ Спрычыняецца, Сэнсам Абдарвае, Воляй Мацуе.
І Яны Зараджаюцца-Узбуджаюцца-Разьюрваюцца.
У пары зьбіраюцца-лучаюцца.
Час і Прастора сышліся-пабраліся-зьліліся.
У Сфэры – Чалавека ўзерылі-упадабалі і загулялі зь Ім.
Богаствораны, Ён – Вечны: нішто не зьвядзе, не сапсуе, не запляміць…
Але – Альтруіст!
Гульцы тое Ведаюць.
Нездарма Яны Зададзеныя на газард-імпэт-вясёласьць.
І Ўмцы хвацкія: без крэатыву і досьцігу аніяк!
Адтаго Спразнушчаюць-Спадманваюць-Спакушаюць…
І – Дабіваюцца!
Адная хвіля касьмічная, другая – і Чалавек у цянётах, падначалены.
Далей – больш: цацкі-зоры, блазенскі рух, дурманлівыя пераўтварэньні…
Выявіўся, нарадзіўся, уцелаісьціўся…
Надзіць…
Сьмешкі, забавы, хаценьні…
І няхай усё ілюзійнае, уяўнае, мройнае…
Затое – сваё, адасобленае, самастойнае… Ego!
Свабода!
Вунь і Гульцы задаволеныя, падтрымліваюць-прысьцёбваюць…
Вядуць!
Трэба дзеіць-намагацца-змагацца…
Бліжняга-далёкага піхнуць-штурхануць…-зьбіць-зьнішчыць: няхай не перашкаджае!
Гэты не адзін? Іх многа?
Усіх – на загубу!
Спраціўляюцца?
Сілком!
Упіраюцца-настабурваюцца?
Пакалечыць-зьняважыць-аглузьдзіць!
Фізычна! Маральна! Духоўна!
І – заняволіць!
Рабства – мэтода Сусьвету!
Навошта?
Каб кіраваць!
Але павадыроў ужо шмат!
Разабрацца!
І – папрыбіраць!
Каб застацца а д н а м у – !?
АДЗІНЫ Ёсьць!
.!?
А …?
Нельга!
Чаму?
Усё – ЯГОНАЕ ЎЛОНЬНЕ!
Дык ЁН Назірае і Песьціць?
Мяноўна!
Такім чынам?
Канечне!
Для чаго?
Гадуе. І – дазваляе.
.!?
Значыць, льга далей?
Менавіта: шлях незакончаны.
А як?
Разьбірацца з сабой.
.!?
А хіба раней гэтага не было?
Не. Дасюль быў уступ, пазначэньне ў Быцьці.
Ня ўсе здолелі: стаміліся, змарнелі, расьцякліся, распарушыліся.
А мо іх замучылі-замардавалі да нікчэмнасьці-абыякавасьці?
Не бяз гэтага: барацьба… трушчыць.
Шкада.
Але літасьць вярутная: квантамі захавала іх для новых эонаў.
Зьведваць Справядлівасьць – умацоўвацца.
І вучыцца, разуменьнем распашырацца.
Думкі ўзбуйняюцца, глыбеюць, вярэдзяць.
Узрушаецца-мірсьціцца-здаецца.
Што гэта?
То істасьць этапная падступае, тых жа квантаў пацярпелых да сьведам’я пасылае.
Сумленьня, праўды ў нутры шукае.
Ад ганы, спагуды ачышчае!
Разьбіраецца!
Ох, балюча! Вельмі! Нясьцерпна!
З чым параўнаць?
Ні з чым: гэты боль – касьмічна адметны, бо ўласны.
Вытрываць, здужаць – значыць, ачуняць і далей ісьці.
Не змагчы – на кванты рассыпацца, засновай, выпрабаваньнем для іншых стаць.
Трэ выбіраць!
БОЖА, дапамажы!
ЁН заўсёды спрыяе.
Тады адчаго пакуты!
Такі варыянт.
Ёсьць і іншыя?
Безьліч.
І без мучэньняў?
Так.
А ў гэтым пакуты адбываюцца…
Так думка распарадзілася.
Чыя?
Гульца.
З-за чаго?
Характар такі дый правілы абавязваюць: браць усіх, без разбору як зерне прыгаршчамі, як ваду набгом, як пясок каўшом, як кванты воляю.
Знаёмы падыход.
Іменна: як уверсе, так і ўнізе.
Чым ніжэй, тым цяжэй: матэрыя-прастора згушчаецца і ўсё меней прапускае.
Нават Праўда марнее, у адзежы хаваецца.
Маскуецца, каб дайсьці да істотаў.
Для гэтага Яна і Тайбай карыстаецца –інакш у Быцьці цяжка.
Дужа зашмат ў Яе адценьняў: тайна, сакрэт, загадка, мана, зман, ілжа, хлусьня, брахня…
Гэта – толькі блізкія назовы. А колькі далёкіх, вытворных, падобных, сымбалічных, агульных!..
Усіх не згадаеш!
Вакабуляры трашчаць ад значаньняў!…
І ўсё – с л о в а. Якое спатрэбілася Часу, каб лепей зьлівацца з Прасторай.
І каб Абодвум… зносіцца з Чалавекам, выпрабоўваць-зьведваць Яго.
“…каб прыкрыцца…– велькі труд”.
Менавіта: ілюзію трэба тлумачыць – такое правіла гульні.
Як ні аб’ясьняй – боль застаецца.
Гэтая пара – Тайба і Боль – наш варыянт да чарговай Трансфармацыі.
А колькі іх?
Мэтамарфозаў-пераходаў шмат аж да наўзаемства ўзаемавыключэньняў: уявіць немагчыма.
Яны адзначаюцца?
Чуцьцём і ўсьведамленьнем, зьменамі самасьці.
Доўга зносіць!?
На такі кон асуджанае-закручанае сьведам’е: каб узбуджалася-перажывала e g o.
Тое варта таго?
Загартаваная Манада ўзбагачае Вечнасьць, узрадвае Абсалют.
А якая мера?
Веды, ад малых да вялікіх… Да Самых! Апынуцца ля ЯГО – значыць, д а с я г н у ц ь!
Такое магчыма?
Апошняя тайна!
Момант? Сыгнал?
Адсутнасьць “я”.
І – Вагонь!
Мікола Калядны, для Беларускай праўды
Поддержать проект: |