З нагоды “рэферэндума” экс-дэпутатка выступіла з адкрытым антываенным зваротам.

Я, грамадзянка Беларусі, заяўляю, што для мяне існуе адна Канстытуцыя- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Я падтрымліваю і настойваю на нейтральным і без’ядзерным статусе нашай краіны. Я асуджаю вайну, якая сёння вядзецца супраць Украіны. Я асуджаю прысутнасць расійскіх войск на нашай тэрыторыі. Я выступаю за тое, каб кіраўніцтва нашай краіны перастала рабіць з Беларусі прахадны двор, і я супраць таго, каб з нашай тэрыторыі ляцелі і паўзлі смертаносныя грузы. Я выступаю за тое, каб перасталі рабіць з маладых салдат гарматнае мяса, адбіраючы ў іх будучыню і жыццё. Я настойваю на тым, каб войскі РФ пакінулі тэрыторыю Беларусі. Я настойваю на тым, каб беларускія войскі не пакідалі межы краіны. Гэта мая грамадзянская пазіцыя, якую я заяўляю адкрыта і публічна.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...