1 ліпеня ў Барысаве адбыўся суд, які вырашыў не падаўжаць з 15 ліпеня прэвентыўны нагляд над былым палітвязнем Аляксандрам Малчанавым.

Аляксандр Малчанаў, фота Радыё Свабода

Аляксандр Малчанаў, фота Радыё Свабода

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла грамадская актывістка, рэжысёр Вольга Мікалайчык са спасылкай на звесткі ад Аляксандра Малчанава.

«Яшчэ па 14 ліпеня ў яго нагляд, а з 15-га ён ужо цалкам вольны чалавек. Можа, як планаваў, пераехаць у Мінск і тут шукаць працы, бо ў Барысаве з гэтым у яго ўзніклі праблемы. Ён вельмі прыстойны чалавек, і ягоны лёс нас вельмі турбуе. Калі Саша быў у зняволенні, у яго памерла маці, потым памер бацька, ён застаўся сіратой, але не разгубіўся. Ягоныя сябры гатовыя яму дапамагчы, каб у яго ў жыцці ўсё склалася добра», — сказала Вольга Мікалайчык.

Прэвентыўны нагляд на год быў усталяваны за Аляксандрам Малчанавым у ліпені мінулага года, пасля вызваленьня з калоніі ў Навасадах пад Барысавам. Там былы палітвязень адбыў 1,5 года за крадзеж металалому на адным з прадпрыемстваў Жодзіна. На судзе Малчанаў тлумачыў, што як былога палітвязня яго нікуды не бралі на працу і ён мусіў зарабляць грошы, прадаючы металалом, які збіраў у розных месцах, у тым ліку на закінутай пляцоўцы завода.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...