Сёння пасля 10 раніцы галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» забралі з ізалятара на Акрэсціна і адвезлі ў СК, адкуль ён нядаўна выйшаў. Верагодна, Андрэй застаецца падазраваным па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання), піша Наша Ніва.

Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля зварота аб знікненні чалавека.

Лёс галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Яго затрыманне скончылася ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць яго. Але гэтага не адбылося.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...