Ёсьць і Няма.

Унівэрсальныя пазначэньні нашага жыцьця.

Дакладныя характарыстыкі істасьці.

Вычарпальныя выражэньні ўсяго Космасу.

Адно без аднаго ня могуць: калі ёсьць яўнае, тады няма думнае – і наадварот.

Па праўдзе, фізычны сьвет так расьпесьціў нас сваёй простасьцю і банальнасьцю, што мы ўвогуле ня бачым у гэтых словах сэнсу.

А ён – глыбокі і таёмы як само Тварэньне.

Абсалютнае Ёсьць і Абсалютнае Няма.

Цяжка ўваабразіць Усясьветнае Палажэньне-Разьмяшчэньне гэтах Містычных Антыподаў.

Ня будзьма звышнамагацца і для тлумачэньняў абярэма тольма існуючыя чалавецкія ўспрыманьні, разуменьні, падыходы: як кажуць, што маем, тое і гартаем.

Лепш за ўсё тут дапамагае прынцып “як уверсе, так і ўнізе”.

Дык пазірайма са свайго становішча і на сябе, і ўгору, і на дол.

Мы – гэта фізычнае, астральнае, мянтальнае і духоўнае целы,

Ня трэба шмат казаць, як ёсьць і няма паўстаюць у нашым фізычным сьвеце. Калі ён запоўнены матэрыяльнымі аб’ектамі – значыцца, ёсьць, калі пустэча – няма. Штосьці зрабілі, намагліся – ёсьць, не стварылі, зьленаваліся – няма. Абыватальская псыхалёгія шчэ больш пэўная: ёсьцека – значыцца, жывеш, нямашака – прападаеш! Асаблівасьць існаваньня такая, што няма амаль заўжды каталізуе, змушае да набыцьця ёсьць, а ёсьць мае іманэнтную цягу да зьнікненьня, да няма, то бок абодва падштурхоўваюць да разьвіцьця. Розная ступень узаемадзеяньня  гэтых палярнасьцяў вызначае чалавечую вартасьць ува ўсіх сфэрах жыцьця ці то пазытыўнага, ці то негатыўнага кшталту. Як выявіў сябе на Зямлі – так і пойдзеш па Космасу далей.

Астральны сьвет значна пераўтварае суадносіны ёсьць і няма.

Фізычная фармалізацыя зьмяняецца на расплывістыя этэрныя флюіды, павышаная празрыстасьць і пранікальнасьць якіх намнога прыбірае няма і павялічвае ёсьць, ці бо яўна, больш адчувальна выяўляе ўсялікія прысутнасьці-адсутнасьці і вынявольвае да актыўнасьці. Аморфныя ёсьць і няма  імкнуцца перадолець дыямэтральную процілегласьць, інтэнсыўна ўзаемадзейнічаюць, пэрыядычна замяняюць, ахутваюць адно аднаго, збліжаюцца, зьбягаюцца-разьбягаюцца… – гэты працэс пэрыядычна нарастае альбо марнее ў залежнасьці ад інкарнацыйных зьяваў, пераўтварэньняў душы і засваеньня новых ведаў. Апошнія ўсё глыбей й істотней насычаюць аблічча Касьмічнага Чалавека, набліжаюць Яго да спазнаньня Сусьветнае Праўды. Але гарманічнага зьліцьця на гэтым этапе не адбываецца. Наадварот, ёсьць і няма энэргетычна мацнеюць-удасканальваюцца як патэнцыйныя магутнасьці-валадары Сусьвету.

Асаблівай сілы яны набіраюцца ў мянтальных праісначаньнях, у разумовых гульнях. Увогуле ІдэяRatio – Канстанта Сусьвету, пастаянная, непераходзячая для Чалавечай Манады як Іскры Тварэньня. Яна зьмяняецца і вар’юецца ў залежнасьці ад формаў Вялікага Сусьветнага Выяўленьня, у асаблівасьці – у Часе і ў Прасторы, і па меры пад’ёму па касьмічнай сьпіралі ўсё больш адыходзіць ад фэномэнаў быцьця. Пераўтварэньні дзеяцца як цыклічныя, спарадычныя і абавязкова спалучаюцца з наўмянальнай сутнасьцю ды напрамкам разьвіцьця, то бок яны – сьвядомыя і несьвядомыя. Менавіта тут паўстаюць адмэтныя трансфармацыі ёсьць і няма. У пэрыяды ёсьць сьведам’е працуе, калі пануе няма – не. Наяўнасьць аднаго ці другога стану – заўсёды абумоўленая і выкліканая неабходнасьцю Рэалізацыі Формаў Тварэньня альбо Звычайным Боскім Промыслам.

Касьмічны Чалавек мае і сьведамы, і нясьведамы досьвед: як суб’ект – у выглядзе індывідуальнай ілюзіі існаваньня ёсьць-няма, і як аб’ект – у разнастайных выявах шматлікае таёмасьці вакол сваёй іставетнасьці ды сапраўднасьці. Адныя тольма адключэньні- замярцьвеньні глуздоў, усялякія забудкі, аблуды, няпомнасьці і г.д. спараджаюць шматлікія вэрсіі, сама падыходнай зь якіх зьяўляецца варыянт пра выхаваўчыя і навучальныя зыкзакі Нябёсаў.

Сфэра Розуму – надзвычай важная ў касьмічным сталеньні Чалавека і зусім не паддаецца пабочнаму ўзьдзеяньню акрамя Бога. Нават Адэпты дасканала ня ўяўляюць Яе і застаюцца ў няведнасьці аж да Найвысокіх Праісначаньняў Свайго Духу – пра гэта ў межах дазволенага Яны распавядаюць Самыя і гэткім чынам нібыта падштурхоўваюць да думкі пра Незвычайныя Дзівы і Зуменьне ад спасьціжэньня Боскае Праўды. 

Прынцып “як уверсе, так і ўнізе” дазваляе меркаваць пра ёсьць і няма ў Найвышэйшым Значаньні, у Абсалюце.  Абсалютнае Ёсьць і Абсалютнае Няма зьлітыя так, што АДНО паўстае як ДРУГОЕ, што АДНО нараджае альбо зьнішчае ДРУГОЕ, а разам АДНО-ДРУГОЕ – ПЕРШААСНОВА, ПАЧАТАК-КАНЕЦ ТВАРЭНЬНЯ. Абсалютнае Ёсьць – гэта Абсалютнае Няма! І – наадварот! Адзіноства! БОГ – Абсалютнае ЁсьцьАбсалютнае Няма  = Тайна, якая ніколі і нікім ня будзе разгаданая! На наш погляд, усе Дзіўнасьці Сусьвету распачынаюцца, калі Абсалютнае Ёсьць і Абсалютнае Няма, наўмянальна знаходзячыся ў неверагоднай Касьмічнай Злучы-Еднасьці-Кандыцыі, выцякаюць у Выяўлены Сьвет – у духовае, мянтальнае, астральнае і фізычнае асяродзьдзі – і набываюць неабходна-патрэбнае жыцьцё, па-рознаму камбінуючыся.

Касьмічны Чалавек – менавіта адмысловыя злучэньні ёсьць і няма ў рэалізацыйных усясьветных умовах. Найбольш Ён зразумелы ў праісначаньнях Часу і Прасторы, калі магчыма ўваабразіць станы прысутнасьці і адсутнасьці. Усемагчымыя камбінацыі такіх станаў сьведчаць пра ўзровень разьвіцьця Чалавека як Касьмічнае Індывідуальнасьці, пра Ягоны Рух па вітуніцы ўдасканаленьня.  

Аднабаковае атаясамленьне сябе тольма зь ёсьць – памылковае. На жаль, уся нашая экзатэрычная касьмічная адукацыя базуецца на гэтым – што няправільна! Удумайцеся: ёсьць – жыцьцё, няма – нежыцьцё! Уражвае? Вельмі!

Дазвольма нырэц у таёмасьць (прабачце Нябёсы!) і разгледзьма вэрсію.

Чалавек, як і ўсялякі іншы твор-вараб-прадукт Выяўленьня, н я   в е ч н ы,  

а   і м і т а в а н ы   пад вечнасьць. Адпаведна прыстасаваная і ўся Тлумачальная Ідэялёгія ягонага Існаваньня. Хто над Ёю шчырае – можна толькі здагадвацца. Ад такога касьмічнага прызначэньня ёсьць як гурнае заспакаеньне – “усё ж такі без мяне не абыйшліся!”, так і недалужны сподзіў – “а навошта!?” Неўразуменьні адразу зьнікаюць, калі глузды банальна самаагалошваюцца: прадукт … страва… Так, касмасовая ежа! Фізычная, эмацыйная, мянтальная, духовая. На розных этапах разьвіцьця. Смачная і ня вельмі – вось тут, як нідзе ў Чалавецкай Прычыннасьці, выразна і спацямліва паўстае сэнс ёсьць-няма: калі па густу – ёсьць, калі супраць – няма. То бок, пры вызначэньні нашай “харчовай” адпаведнасьці з намі ніхто і ніколі ня чцівіцца: прымаць альбо выдаляць! Жорстка? Безумоўна.

Варта асабліва прачуць гэтыя патрабаваньні. Яны – недасяжныя, схаваныя, тайныя, неспасьціжныя? Не! Мы іх усе ведаем!

На працягу ўсяго чалавецкага быцьця нам Спасылаюць для знацьця правілы існаваньня – натхальна, вусна, пісьмова… Прынцыпы, Нормы, Запаветы, Законы, Кодэксы… Іх усе чуюць, бачаць, чытаюць, разумеюць… Іншая справа: ці кіруюцца і як? Гэта значыць, кожны вызначае сябе сам: трапіць да ёсьць і атрымаць Боскі Шлях Узвышэньня ці зьнікнуць у няма, расьцячыся без аднаўленьня. Нябёсныя Настаўнікі заўсёды падкрэсьліваюць асаблівасьць гэтага моманту: Чалавеку да апошняга імгненьня даецца мажлівасьць удасканаленьня! Важнасьць такой пазыцыі дазваляе разважаць пра адмэтную сакрамэнтальнасьць злучва ёсьць-няма, пра тое, чаго мы яшчэ ня ведаем. Калі зноўку ўзяць падыход “як уверсе, так і ўнізе” і па аналёгіі перакінуць нашыя суворыя, драматычныя ды болесна-пакутныя рэаліі на псыхічны працэс  К а н ц а, то, упэўнены, ніхто не пазайдросьціць таму стварэньню, якое адпраўляецца ў няма. Разам з тым, наяве пераканаўчая альтэрнатыва – шмат касьмічных падставаў, каб лічыць, што ў ёсьць кожны сьвядомы чалавек мае магчымасьць зрабіцца … богам!

Зямныя рэаліі, актыўна выкарыстоўваючы сьведамасны фактар, перакручваюць ёсьць і няма да драматычных узрушэньняў сацыяльнага, грамадзкага, палітычнага, маральнага і псыхалягічнага кшталту. Асноўная праблема вынікае з таго, што бальшыня людзёў лічаць сябе як ёсьць фізычна і як няма – астральна, мянтальна, духова. То бок  касьмічна яны самыя абмяжоўваюць сябе і выключаюць зь вечнага жыцьця. Безумоўна, Сусьвет рэгулюе такія зьявы, разглядае іх па-рознаму, але – не заўсёды на карысьць індывіда. Апошняе зразумела: пагадзіцеся, як ставіцца да таго, хто, існуючы ў відочным зьзяньні зораў, думае, што ён – адно рухавы прадмет? Канечне, можна апраўдвацца, вінаваціць настаўнікаў, асьвету.., але адмаўляць свае глузды нельга. Нябёсы шчодрыя, спагадаюць і тут. Для прылічэньня сябе да Вечнага Ёсьць, дастаткова толькі пакеміць: “я – касьмічная істота”. Упэўнены: пасьля гэтага кожны адчуе, як распашыраецца ягоная сьвядомасьць і як адчыняецца Сусьвет.  

У выяўленым асяродку ёсьць і няма – заўсёды процілегласьці, супярэчнасьці, супары, якія падштурхоўваюць, накіроўваюць, ініцыююць. Сьвядома мы не заўважаем такой зададзенасьці, празначанасьці і абумоўленасьці нашага жыцьця, лічым, што Космас ідзе тольма па лініі ёсьць, а няма – штосьці пустое, эфэмэрнае. А насамрэч ёсьць-няма – касьмічны рухавік, складнік, без якога немагчымае Існаваньне. Клясычна тое гучыць як звыклае “быць альбо ня быць?” Паглыбіцца ў выраз, патрэнаваць свае глузды ох як варта!  А для лепшае цямлівасьці проста неабходна засвоіць: усё вакольнае ды зорнае базуецца выключна на ёсьць і няма й іхных адценьнях!

Гэтак наканавана! Ёсьць-НямаАбсалют, які заўжды з намі! Нават калі мы гэтага не разумеем, застацца па-за Ім не атрымаецца ні ў каго і ніколі!

Аптымістычна?

Мікола Калядны, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...