Падатковым органам будзе дадзена права атрымліваць звесткі аб куплі замежнай валюты насельніцтвам.
BBank

Банкі будуць перадаваць у падатковую звесткі пра куплю валюты насельніцтвам – адпаведную норму плануецца ўнесці ў Падатковы кодэкс.

Да гэтага часу звесткі пра куплю замежнай валюты адносіліся да банкаўскай таямніцы фізічных асоб.

Як растлумачылі спецыялісты, запланаваныя змены ў заканадаўства звязаныя з неабходнасцю ўстанаўлення асоб, чые фактычныя выдаткі перавышаюць афіцыйныя даходы.

У дзяржорганах, у прыватнасці, адзначаюць, што ёсць выпадкі, калі людзі пенсійнага ўзросту купляюць буйныя сумы замежнай валюты.

Прадстаўнікі фінансавага сектара звязваюць факты набыцця насельніцтвам буйных сум замежнай валюты з дзейнасцю камерцыйных арганізацый і прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць фізічных асоб у якасці пасярэднікаў.

Як патлумачылі банкіры, у цяперашні час камерцыйныя арганізацыі могуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты на біржы пры наяўнасці адпаведных абавязацельстваў. Аднаго жадання для куплі замежнай валюты на біржы недастаткова, канстатуюць банкіры.

На думку экспертаў, гэтая акалічнасць можа выклікаць імкненне ў некаторых камерцыйных структур набываць валюту на наяўным рынку, выкарыстоўваючы фізічных асоб.

Аналітыкі фінансавага рынку таксама адзначаюць, што ў такіх схемах могуць быць зацікаўлены і прадпрымальнікі, якія не хочуць выплачваць падаткі.

«Гаворка можа ісці аб індывідуальных прадпрымальніках, якія атрымліваюць рублёвую выручку і, каб пазбегнуць выплаты падаткаў, яны для закупкі імпартнага тавара канвертуюць праз пасярэднікаў наяўныя рублі ў валюту», — кажа фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб.

У сваю чаргу, прадстаўнікі банкаўскага сектара мяркуюць, што падатковы кантроль за купляй замежнай валюты можа быць таксама накіраваны супраць асоб, якія хаваюць «ценявыя» даходы.

Крыніца: БелаПАН

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...