British American Tobacco спыняе супрацу з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман», якая трапіла пад амерыканскія санкцыі.

Гэта найбуйнешая цыгарэтная кампанія Вялікабрытаніі пацвердзiла ў сваім прэс-рэлізе у адказ на чарговы зварот Прафесійнага саюза беларусаў Вялікабрытаніі.

«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з ГТФ «Нёман» і цяпер не замаўляе выраб сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», — гаворыцца ў каментары BAT для iNews.

Фабрыка ў Гродне, акрамя ўласных марак цыгарэт, вырабляла з 2005 года па кантракце з BAT наступныя маркі: KENT, Rothmans, Pall Mall і іншыя. Інвестыцыі кампаніі ў мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў дзяржаўнай фабрыкі за 15 гадоў супрацоўніцтва склалі больш за 20 млн долараў.
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...