Палітвязня Ігара Аліневіча, як мяркуюць ягоныя бацькі, перавезлі з Наваполацкай калоніі ў іншае месца пазбаўлення волі, але пакуль невядома, куды дакладна.

Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

«Ужо 3 тыдні ад Ігара няма лістоў і званкоў, але мы дакладна ведаем, што калонію расфармавалі. Мусяць паведаміць, куды яго перавялі. Кожны дзень чакаем звестак», — пракаментаваў сітуацыю бацька палітвязня Уладзімір Аліневіч.

«Вось-вось мусяць нам паведаміць і будзем ведаць, дзе ён. І нам будзе зразумела, прыкладам, куды ехаць на спатканне. Бо непакоімся, каб захавалася тое, што ўжо запланаванае, прыкладам, спатканні гэтыя. Не ўяўляў, як яно будзе. Паводле закону нібыта ўсё мусіць захавацца, але няма такой упэўненасці, а раптам нешта зменіцца. Таму вельмі чакаем паведамлення, дзе ён».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў, але сваю віну ён не прызнаў. Ігар адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, якая лічылася вельмі дрэннай паводле экалогіі, бо знаходзілася паміж прадпрыемствамі нафтахімічнай вытворчасці. Летась на волі выйшла напісаная ў турме кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», якая распавядае пра арышт і час, які аўтар правёў у вязніцы КДБ. Пасля з’яўлення кнігі стаўленне да Ігара Аліневіча ў калоніі, паводле дасведчаных крыніц, стала больш жорсткім.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...