Уяўляю, як хутка з бібліятэк пачнуць вымаць кніжкі, дзе ёсць б-ч-б сімволіка, з відэа выразаць кадры, знішчаць старыя фотаздымкі. За знойдзены сцяг – адразу ў канцлагер пад Слуцкам!

Цяпер кожны жыхар краіны вінаваты, бо на кампутары, у сацсетках, у кніжках на антрэсолях (а вы і не ведалі і забыліся пра такія), старых фотаздымках (і чорна-белых таксама), у старых пасведчаннях можна знайсці гэты сцяг!

Вы і не ведалі, што гэта ключ для спецаперацый, каб выламаць вам дзверы, рабіць цёмную і звінавачваць у экстрымізме. Наркотыкі ўжо падкідваць не трэба!

Можна ўжо пачынаць рваць старыя фотаздымкі перыяду акупацыі 1991 – 1995 гг. – цяпер усе вінаватыя, што жылі ў гэту эпоху! А ў адкарэктаваным фота прысягі Лукашэнкі будзе на фоне толькі чырвона-зялёная палатно, бо б-ч-б на ім намалявалі ў фоташопе ворагі!

Пракуратура – ты робіш немагчымае – прапісваеш б-ч-б у ДНК беларусаў!

Але вішанкай на торце павінна быць забарона свініны, бо бекон – ён бел-чырвона-белы!

Ігар Барысаў, старшыня БСДП (Грамада)

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...