Нацыянальная ідэя беларусаў дакладна выказана Максімам Багдановічам у гімнавым вершы “Пагоня”.
Заклік – “Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі! Не давайце чужынцамі быць!” просты, ясны і адназначны. Радзімапрадаўца будзе знойдзены і пакараны. Куды б ён не ўцякаў, дзе б ён не перахоўваўся, з кім бы здраднік не хаўрусаваўся, а прыйдзе час – і востры меч помсты рассячэ паганае сэрца.
За Багдановічам беларускую нацыянальную ідэю распрацоўваў Караткевіч у сваёй найлепшай аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. Паляванне – пагоня – палюе на здраднікаў Радзімы, што “забылі цябе, адракліся, прадалі і аддалі ў палон…”. Палюе, знаходзіць і забівае. Жорстка, але справядліва.
Іншай беларускай нацыянальнай ідэі не ведаю. Мы – беларусы – жывем згодна з гэтай ідэяй цэлае стагоддзе, і згодна з ёй пад сцягамі з пагоняй мы пражывем яшчэ не адно стагоддзе.
Адам Глобус, ЖЖ
Поддержать проект: |