Працягваем назіранні за русалкамі – гэтымі днямі менавіта прывабнай частцы нячыстага насельніцтва лясоў і балатоў увагі надаецца найбольш.

rusalki

Акурат у сярэдзіне чэрвеня русалкі выходзяць з балатоў да людзей. Як распавядаюць жыхары Любанскага раёну, каб нячыстыя не нарабілі шкоды – не папсавалі жыта і не згубілі юнакоў – варта іх задобрыць.

Беларускія русалкі апанавалі не толькі балаты – кажуць культуролагі.

Сяргей Выскварка, Любанскі цэнтр культуры:

“Беларускія русалкі былі вадзяныя, лясныя, палявыя, лугавыя. І ўсе яны – без хвастоў, ходзяць на дзвюх нагах, з доўгімі валасамі. Русалкі жывуць некаторыя ў жыце”.

Абавязковая частка Русалля, апроч вогнішча і карагодаў, – прыгатаванне яечні на вуголлі. Чаркамі служыць шкарлупіны ад яек.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...