Беларуская дыяспара ў ЗША выступіла з мемарандумам. Прыводзім поўны тэкст.

Мы, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, прызнаючы наяўнасьць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі й ўсьведамляючы адказнасьць за катастрафічныя наступствы расейскай ваеннай агрэсыі ва Ўкраіне, зьвяртаемся да суродзічаў, якія засталіся на радзіме.

Прымаючы да ўвагі той факт, што на сёньняшні момант Расейская Фэдэрацыя дэ-юрэ й дэ-факта з’яўляецца дзяржавай-тэрарыстам і нясе пагрозу ня толькі сваім бліжэйшым суседзям, але й ўсяму цывілізаванаму сьвету, мы абсалютна перакананыя ў тым, што беларускія грамадзяне не павінныя заставацца ў баку ад таго, што адбываецца, і мусяць любымі дасяжнымі сродкамі дамагацца наступнага:    

  • тэрміновага й неадкладнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;
  • скасаваньня дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якая дазваляе Расеі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для ваеннай агрэсыі;
  • ануляваньня незаконнай дамовы аб стварэньні так званай Саюзнай дзяржавы з Расейскай Фэдэрацыяй;
  • выйсьця з Мытнага зьвязу й іншых хаўрусаў, створаных нелегітымнай уладай з мэтай паступовага паглынаньня нашай краіны ўсходнім суседам;
  • увядзеньня пашпартнага кантролю на мяжы з РФ.

Беларусь павінна вярнуцца ў Эўропу, а не заставацца ў ганебных хаўрусах з дзяржавай-агрэсарам! Гэта будзе магчымым пасьля вырашэньня першачарговай задачы – ліквідацыі антыбеларускага па сваёй сутнасьці рэжыму Лукашэнкі. І за гэта неабходна штодзённа змагацца.

Мемарандум падпісалі:    

Ад імя Беларускага Нацыянальнага сакратарыяту (БНС) – Зянон Пазьняк;

Ад імя Беларуска-Амэрыканскага згуртаваньня “ПАГОНЯ” – Віталь Зайка;

Ад імя Беларускай Асьветніцкай Лігі Амэрыкі (BELA) – Ірына Хадарэнка;

Ад імя Беларуска-Амэрыканскай Асацыяцыі “BAZA” – Натальля Федарэнка;

Ад імя Беларускага Інстытута Амэрыкі (BIA) – Алена Рыдзеўская;

Ад імя Беларускай Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага – Галіна Тумаш-Павэлс.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...