Вечнасьць пакідае свае знакі заўсёды і паўсюль.

Ня будзьма зважаць на дробныя: вакол нас іх процьма.

Адразу возьмем буйныя і сама цікавыя – чорныя дзіры.

Так, тыя, што ўзбуральна плямяць Космас і дужа нэрвуюць вучоных.

Дарэчы, апошнія досыць часта на “грубасьць нарываюцца” з-за сваёй адданасьці заскарузламу матэрыялізму, да якога мы зусім непрыхільныя, бо трымаемся выключна тэасофскіх пазыцыяў. Менавіта гэныя дазваляюць нам сьмела і ўтрапёна пазіраць на вабную чарнату прыгожых касьмічных адтулінаў, зь якімі зьнітаваныя, па нашаму перакананьню, усе Сусьветныя Надзеі.

Чалавецтва ўбачыла чорныя дзюры зусім нядаўна і, як уласьціва для кожнага абмежаванага стварэньня, адразу спалохалася: а раптам гэтая жвавая і жахлівая пашча засмокча ды праглыне? Зьнішчыць увесь род людзкі! Што тады будзе? Як жа Космас будзе існаваць бяз нас, адзіных?

Пытаньні, сапраўды, дарэчныя. Толькі, як заўсёды, узьніклыя на зямных куросаднях, а не ў міжзорным бязьмежжы.

Высокія думкі распашыраюць магчымасьці жыцьця і вядуць да істасьці.

Іменна яны пераконваюць, што аніякае пагрозы для людзёў у Космасе  н я м а!

Якая можа быць гразьба ад Тварэньня Бога?

Адчуваю сумніўнае хмыканьне…

І ўсё адно сьцьвярджаю: Сусьвет не пастрашае!

Жудасьць і боесьць наводзіць толькі… сьвядомасьць!

Гэніяльны Сусьветны Інструмант Пазнаньня!

Дадзеная ў разьвіцьці, сьвядомасьць ажыцьцяўляе-рэалізуе Боскі Промысел: рухае-трансфармуе-зьведвае-спасьцігае-адкрывае-гарманізуе… 

Галоўнае: яна ператварае наўмянальную Боскую Энэргію (Theo Energy) ў адчувальныя фэнаменальныя выявы Аб’ектыўнага Сусьвету.

Калі б ня сьведам’е, гэты Выяўлены Сьвет, як Вялікая Задума, ня меў бы сэнсу!

Усё, што адбываецца ў Космасе, накіраванае на існаваньне сьвядомасьці, на яе удасканаленьне.

Матэрыя – адзін са шматлікіх спосабаў тое зрабіць.

Час і Прастора –  актыўныя й унівэрсальныя сродкі эфэктоўнасьці гэтага працэсу.  

Наш астранамічны сьвет – відочная рэалія, стан выкананьня, якіх безьліч.

Лепш зразумець Сусьветнае Зышчаньне Плану Сьвядомасьці дапамагае банальная  аналёгія.

Уявіце майстэрню (Матэрыю), дзе шыюць адзеньне (Сьведам’е). Спэцыялістыя выкарыстоўваюць разнастайныя сродкі (Час і Прастору), каб адзежу “падагнаць” пад неабходныя памер, патрабаваньні, густ, прытым для кожнае мадэлі існуе свая лінія (Астранамічны Сьвет, Вымярэньне). Тут зямны чалавек паўстае нават не тканінай, а ўсяго тольма яе ніткай.

Гэта – Вялікі Пэрыяд да чорнай дзіры, калі сьвядомасьць праходзіць усе этапы няспыннай зорнай вытворчасьці, дасягае найвышэйшага выгляду Гатовасьці, Пункту Незвароту, і кіруецца далей: на спажываньне. Мусім гэтак, чалавечай мовай, апісаць Касьмічную Працу, бо эзатэрычны прынцып “як уверсе, так і ўнізе” не пакідае сумневу ў Глабальным Скарыстаньні адно аднаго.

Такое адбываецца ў сыстэме кожнае зоркі Сусьвету. У нашай сонечнай таксама разьвіваецца падобная схэма, пасьлядоўна і заканамэрна ўдасканальваюцца парадкі.    

Калі ўсё высьпявае, тады адчыняецца Запаветная Брама – Чорная Дзіра – й істае пераходзіць у Новы Стан.

Што Гэта Такое?

Вызначыць немагчыма: наш сучасны розум няздольны ўваабразіць. Інакш кажучы: спазнаньню пакуль не падлягае, бо – табу!  “Ніколі ні адзін з Адэптаў не пранікаў за покрыва першапачатковай Касьмічнай матэрыі. Найвысокае, найбольш дасканалае бачаньне [Адэптаў] абмежаванае сьветам Формаў і Матэрыі” (Пісьмы Махатмаў, Пісьмо 15, Кут Хумі – Сінету, ліпень 1881 году).  

Лёгіка Быцьця – захопная, таёмая, загадкавая.

Адно што яўна: яна ёсьць і – матэматычная!

Ськеміць і вылічыць Прадалёкую Прышласьць быццам бы можна

З умоваю: калі выявіць існы шэраг лічбаў і ўсе іхныя камбінацыі…

Магчыма такое?

Толькі для таго, хто ведае Вечнасьць!

Значыцца, аднаму Богу!

Хвала Богу!

Мікола Калядны, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...