У Новай Баравой няма вады, валянтэрам дастаўляць яе перашкаджаюць „сілавікі“, а цяпер пачалі адключаць ацяпленьне. На вуліцы сьнег, мінус 2. Там поўна малых дзяцей, ня кажучы пра пагрозу каранавірусу для пераахалоджаных.

Вінцук Вячорка, Facebook

Блізкім не аддаюць цела Рамана Бандарэнкі. Ахвярамі аблогі, параўнальнай хіба што з эсэсаўскімі, сталі ўсе жыхары дамоў на „плошчы Пераменаў“.

У вязьніцу кінулі гэтулькі анколягаў, што адкладзеныя сотні прыёмаў і апэрацыяў; колькасьць заўчасных сьмерцяў ад гэтага ўведаем пазьней…

А пра хвалю сьмерцяў ад COVID, якіх можна было ўнікнуць, выкліканых ігнараваньнем пагрозы і фальшаваньнем зьвестак, было вядома яшчэ ўвесну.

Усё гэта азначае, што „дзяржава“ з мэханізму хоць якога, але забесьпячэньня мінімальных супольных патрэбаў грамадзян канчаткова ператварылася ў крыніцу пагрозы для здароўя і жыцьця ўсіх грамадзян — незалежна ад іхнага ўзросту і ступені палітычнай ляяльнасьці да рэжыму.

Вінцук Вячорка

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...