У Мінску вынеслі прысуды высокім чыноўнікам.

Уладзімір Канаплёў, фота tut.by

Уладзімір Канаплёў, фота tut.by

Былы намеснік генпракурора Архіпаў асуджаны на 6 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Яго адразу ўзялі пад варту ў зале суда.

Экс-спікер парламента Уладзімір Канаплёў аштрафаваны на 900 базавых велічыняў (135 млн. рублёў).

Архіпаў прыйшоў на абвяшчэнне прысуду не ў касцюме, а ў ў свабодным адзенні з торбай.

Уладзімір Канаплёў прасіў расцягнуць тэрмін выплаты яму на большы тэрмін (трэба заплаціць цягам месяца).

Таксама высветлілася, што абодва ў лісападзе 2013 г. браліся пад варту на тэрмін да двух тудняў.

Высветлілася таксама такая акалічнасць, што У. Канаплёў цяпер не толькі старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, але і зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік.

Гэтая справа максімальна замоўчвалася ад пачатку. Фігураваў жа ў ёй чалавек, які сам павінен быў сачыць за законнасцю — намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў. Спачатку пра яе паведаміў Лукашэнка ў лістападзе 2013. «Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую аферу, чалавека забілі, п’яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям’я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія робяцца захады».

Архіпава звольнілі, пачалося расследаванне. Справу завялі за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Праўда, Генпракуратура не спяшалася расказваць пра акалічнасці. І толькі ў красавіку Лукашэнка расказаў некаторыя падрабязнасці. За паслугі чыноўніку перадалі злітак золата і бутэльку каньяку.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Да абвінавачання Архіпаву дадаўся яшчэ і атрыманне хабару. Праўда, высветлілася, што па гэтай справе праходзіць яшчэ і былы спікер парламента, а цяпер страршыня федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў. Яго судзілі за неданясенне аб злачынстве. Абодва не знаходзіліся пад вартай.

Журналістам дазволілі прысутнічаць на вынясенні прысуду.

Крыніца: Наша ніва

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...