Сёьння апублікаваныя і ўступаюць у дзеяньне рашэньні Эўрарады, якія тычацца пашырэньня санкцый супраць Расеі і Беларусі.
Санкцыі апублікаваныя на афіцыйным сайце Эўрапейскай рады.
Як паведамлялася раней, Белінвестбанк будзе адключаны ад SWIFT. Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненьні да 12 фізычных і васьмі юрыдычных асоб.
У санкцыйны сьпіс уключаныя: кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна Дзьмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, пракурор Дзяніс Мікушаў, судзьдзя Мікалай Доля, былы кіраўнік ГУБАЗіКу Андрэй Паршын, генэральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты, а таксама прапагандысты Ігар Тур, Андрэй Сыч, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...