“Белсат” пабываў за кулісамі рэпетыцыі тэатралізаванага шэсця, якое пройдзе ў Мінску на афіцыйны Дзень незалежнасці.
Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці» пачнуцца а 21:30. У ім маюць выступіць больш як 2,5 тыс. чалавек. Наступны пункт праграмы – а 22:50 – гала-канцэрт «Дарогамі вызваліцеляў». А 23.45 стартуе акцыя «Праспяваем гімн разам». Урачыстасці скончацца а 00:00 салютам.
Парад, які звычайна праходзіў удзень, гэтым разам вырашылі зрабіць увечары, каб «прыўнесці навізну ў сцэнар». У парадзе прымуць удзел больш як 3,7 тыс. вайскоўцаў і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі.
Крыніца: Белсат
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...