Генеральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на «Плошчы перамен». Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства. Справа была заведзеная па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр, паведамляе Наша Ніва.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Раман Бандарэнка выйшаў у двор, дзе сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Завязаўся канфлікт, прыехала міліцыя, Рамана забралі ў Цэнтральнае РУУС. Адтуль ён трапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Нягледзячы на высілкі дактароў, яны не змаглі выратаваць пацыента. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Першымі ж заявамі ўладаў было тое, што Раман быў у стане алкагольнага ап‘янення. Гэты тэзіс быў хутка абвергнуты на падставе медыцынскіх дакументаў. Журналістку Тутбай Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна за гэта судзілі.

У гэтым выпадку Генпракуратура спрацавала надзвычай хутка і рэпрэсіўна: Кацярына атрымала рэальны тэрмін, Арцём выйшаў у залі суда (атрымаў пакаранне з адтэрміноўкай).

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка па загадзе Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры.

Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы цяпер бачым — справа прыпыненая.

Гэтаксама сілавікі ўжо больш за 20 год «расследуюць» знікненне палітычных апанентаў Лукашэнкі — Захаранка, Ганчар, Красоўскі.

Былыя сілавікі, якія выступілі супраць катаванняў і збіцця дэманстаў, апублікавалі запісы размоваў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава.

З аудыё вынікае, што абое былі ў той вечар на «Плошчы Перамен». Гэта стала адной з прычынаў, чаму Міжнародная федэрацыя хакея ўвяла абмежаванні ў дачыненні да Баскава.

Таксама сцвярджалася, што на «Плошчы Перамен» быў спартсмен, блізкі да сілавікоў, Дзмітрый Шакута.

Па ч.3 арт. 147 КК тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці 15 год. Гэта асабліва цяжкае злачынства, за якое пагражае пакаранне ад 5 да 15 год пазбаўлення свабоды.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...