У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

Хакейая каманда Акрэсціна, фота з Фэйсбука Іллі Дабратвора

Хакейая каманда Акрэсціна, фота з Фэйсбука Іллі Дабратвора

Агулам 1,5 году адміністрацыйнага арышту адседзелі на Акрэсціна і ў іншых турмах Беларусі 39 актывістаў, якіх прэвентыўна кінулі за краты напярэдадні і падчас хакейнага чэмпіянату.

akr2

Актывісты "Альтэрнатывы" Алег Корбан і Ілля Дабратвор

Актывісты “Альтэрнатывы” Алег Корбан і Ілля Дабратвор

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі

Па прынцыпе «як бы чаго не зрабілі». Сярод гэтых 39, дарэчы, не ўсе працягваюць займацца палітыкай, шмат хто трапіў «пад раздачу» толькі таму, што трэба было напоўніць аўтазак.

Як Аляксандар Курбацкі, якога пасадзілі яшчэ 26 красавіка. Атрымаўшы «Ганаровы дыплом» сябра «хакейнай каманды Акрэсціна» з вынікам 20 сутак па сістэме арышт плюс суд, Аляксандар гучна нагадаў прысутным:”Жыве Беларусь!«. І зала адказала «Жыве!»

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юля Сцяпанава, уручаючы «дыпломы», асобна адзначыла: арышт — справа сур’ёзная і сумная, а яго ўшанаванне, канечне, жарт. І прапанавала «акрэсцінацам» падзяліць паміж сабой торт, які быў выпечаны адмыслова ў выглядзе турмы з зялёнымі акенцамі. Жарт атрымаўся, кавалкі разбіралі так, каб адпавядалі атрыманым камерам.

Калі актывістам урычылі пакункі з сувенірамі, у тым ліку з апошнімі кніжкамі з серыі «Бібліятэка Свабоды» «Лісты на свабоду» і «Лісты пра свабоду», рэдка хто абыходзіўся без кароткай прамовы ў адказ, часам таксама жартаўлівай.

Таксіст Леанід Кулакоў: «На 5-ты дзень наступіла дэпрэсуха. Але згадаў, што маладыя хлопцы сядзяць гадамі, і з’явіліся сілы пратрымацца годна».

Былы чыгуначнік Леанід Смоўж: «Гэтыя 20 сутак прайшлі лягчэй, чым мае першыя 5 летась: бо кампанія была вельмі цікавая і прыстойная».

Сяргей Казакоў: «20 сутак арышту — гэта яшчэ і 20 сутак адпачынку, бо не трэба хадзіць у краму ды рабіць іншую працу па доме. Хіба нас адпачынкам спужаюць? Ніколі».

Актывісты адзначалі, што камеры Акрэсціна падчас чэмпіянату па хакеі былі перапоўненыя як ніколі і звычайнымі вязнямі: бамжамі, хлопцамі, якіх затрымалі за распіццё алкаголю на вуліцы, дзяўчатамі лёгкіх паводзінаў, якіх у гэтыя дні таксама нахапалі па камандзе зверху.

«Ім нават не выдавалі, як палітычным, па маленькім кавалку мыла і шматку туалетнай паперы, і перадачы ім ніхто не прыносіў. За правы гэтых людзей таксама трэба змагацца», — мяркуе Юля Сцяпанава з «Еўрапейскай Беларусі».

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...