Што б ні адбылося 25 сакавіка 2021 года ў Мінску ды іншых населеных пунктах, гэта ніяк не паўплывае на МАТЭРЫЯЛЬНЫ ХОД далейшых падзей у краіне. Нелегітымнасць і маральная нікчэмнасць Лукашэнкі застаецца і з кожным днём на відавоку выпукляецца. НІЯКІХ МАЖАРЫТАРНЫХ выбараў ні ён, ні расейскія стаўленнікі ў нас ужо ніколі не выйграюць. Гаспадарчае жыццё, банкі, гандаль, санкцыі, — усё будзе каціцца так, як ужо коціцца.

У сваёй прамове ў Хатыні Лукашэнка здзейсніў свой апошні апакаліптычны грэх: НА СІМВАЛІЧНЫХ МАГІЛАХ АХВЯР ФАШЫЗМУ Ў ХАТЫНІ ПУБЛІЧНА ЗГАНЬБАВАЎ САКРАЛЬНУЮ СВЯТЫНЮ БЕЛАРУСАЎ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ СЦЯГ, накідаючы яму таўро злачыннага і тэрарыстычнага. Зрабіў гэта праз агучванне фальшывага міфу, напісанага клеўрэтамі рэжыму. Гэта – не што іншае, як чын, назва якому – публічнае гнюснае святаверства.

Нашы высілкі і садзейнічанне міжнароднай супольнасці будуць ісці незалежна ад таго, дзе мы будзем святкаваць праз 48 гадзін Дзень Волі – на вуліцы ці ў родных хатах. МЫ МОЖАМ У ЛІЧБАВЫМ ФАРМАЦЕ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ НАШ СУПРАЦІЎ: БЕЛАРУСЫ-ПАРТЫЗАНЫ НА НЕКАЛЬКІ ТЫДНЯЎ СХАВАЛІСЯ Ў БУЛЬБУ.

Ніяк не ацэньваючы развагі лідэраў і асобных грамадзян пра форму пратэстаў, упэўнены, што новай крэатыўнай акцыяй мог бы стаць ХАТНІ КАРНАВАЛ і ГАМЕРЫЧНЫ СМЕХ ЯК СКЛАДНІК МІРНАЙ ПЕРАМОГІ.
Дома, святочна апранутыя, за сціплым сталом гаворым на сваёй мове (хто ўмее), спяваем свае песні, расказваем жарты і гамерычна смяёмся, ходзім адзін да аднаго ў госці (узгадайце, як на Цярэжку маладыя ішлі да “дзеда” і “бабы”), не напіваемся, п’яныя на вуліцу не выходзім. Пасля прыблізна 20:00 рахманыя і законапаслухмяныя выходзім на двор “пахаладацца”. Маем права. Маем права бараніць сябе ад хуліганаў, якія хаваюць свае твары. У гэты час дабраахвотнікі выходзяць на адкрыты двубой без зброі і масак. Улады забаранілі супольнае святкаванне Дня Волі. На ГЭТЫ Дзень волі не павінна праліцца кроў, акрамя дабраахвотнай, асэнсаванай, АХВЯРНАЙ.

Няхай ЯНЫ мерзнуць каля і ў сярэдзіне аўтазакаў. Помню з савецкага часу песню “Мёрзнуць стукачы”. Добра, каб быў мароз градусаў 15.

Дабраахвотнымі ваярамі-адзінцамі, сімваламі вулічнага супраціву могуць стаць маладыя, здаровыя, мужныя маладзёны і маладзіцы, якія павінны “целеўстремлённо” дэманстраваць сваю непакору разам з хатнімі пратэстоўцамі і вязнямі рэжыму. Гэта – як двубой. Няхай выйдуць сам-на-сам адзін СС-ман з ЧЗ-сцягам, якім аздабляліся аўтазакі, і адзін пратэстовец з БЧБ-сцягам Без зброі, без маскі.

Трэба давесці вязням рэжыму, – псіхалагічна гэта будзе цяжка — што гэта апошні Дзень Волі, калі мы трываем краты і няволю. У гэты дзень не павінна быць крыві ў натоўпе.

Так, гэта сцэнар тэатральнай дзеі. Драмы 1995, 1996, 2001,2006, 2010 гг. былі таксама своеасаблівым тэатрам для хаэтычных полісаў і вёсак. Беларускі мірны супраціў 2019 г. пачаўся сімвалічнай прысутнасцю соцень беларусаў з нацыянальнымі сцягамі 22 лістапада ў Вільні на пахаванні Кастуся Каліноўскага і праз некіраваныя карнавальныя пратэсты 2020 г. дайшоў да 25 сакавіка 2021 г. Гэтая дата не павінна закончыцца крывавай кропкай.

Наперадзе – шэрыя будні 4-5 тыдняў, калі спрунжына розуму і эмоцый павінна сціснуцца, каб наша маўклівая нянавісць прыдумала, як нам найхутчэй вызваліць вязняў сумлення. Усё астатняе – потым.

Пётра Садоўскі

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...