Адразу пасля ўручэння прэміі Гедройца яе лаўрэат Ігар Бабкоў расказаў НН пра сваю кнігу.

babkou1

Напярэдадні ў  Мiнску быў абвешчаны пераможца Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Ім стаў філосаф і літаратар Ігар Бабкоў.

Кніга “Хвілінка. Тры гісторыі” была прызнаная найлепшай кнігай года на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі.
На ўрачыстай цырымоніі ў кангрэс-холе сталічнага гатэля “Вікторыя” увечары 2 чэрвеня  філосаф атрымаў чэк на суму 10 тысяч еўра ад партнера прэміі “Ідэя Банка”.
Уладальнікам  II месца стаў Артур Клінаў з кнігай “Шклатара”. Менавіта ён паедзе ў творчы адпачынак на выспу Готланд у Швецыю.
Узнагарода за III месца – творчы адпачынак ў польскім Уроцлаве – дасталася Вінцэсю Мудрову за зборнік апавяданняў “Багун”.
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...