Інстытут гісторыі НАН Беларусі звольніў семярых супрацоўнікаў: Мікалая Волкава, Аляксея Шаланду, Кацярыну Крывічаніну, Алеся Жлутку, які адседзеў 10 сутак арышту, Аляксея Радамана, Таццяну Папоўскую і Уладзіміра Шыпілу. На знак пратэсту і салідарнасці за звольненымі калегамі пяцёра вучоных самі пакінулі інстытут.

Акцыя салідарнасці з затрыманым Мікалаем Волкавым. З тых’, хто выйшаў,чацвёра звольненыя (Жлутка, Крывічаніна, Шаланда, Папоўская), двое звольніліся ў знак салідарнасці (Аніперкаў, Унучак). 14 верасня 2020 года

Доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай і чацвёра кандыдатаў гістарычных навук, Андрэй Мацук, які адбыў арышт 13 сутак па артыкуле 23.34 КаАП, Вадзім Аніпяркоў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін “з пункту гледжання прафесійнай этыкі і маральных крытэрыяў лічым немагчымым для сябе пагадзіцца з прапановай адміністрацыі на працяг кантракту на працу ў Інстытуце гісторыі НАН РБ”.

Нет описания фото.
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...