Ці любіць нас Космас?

Безумоўна!

А як?

Зямным атачэньнем, прыроднымі зьявамі, нашай уласнай сутнасьцю… – усім, што дадзенае і што трэба заўважаць.

Я дык ува ўсім знаходжу Ягоныя Выявы: Хаду, Адзнакі, Празначанасьць.

Зьвяртаюся да Вышыняў, размаўляю…

Адтуль лепш бачыцца нашая мітусяніна.

Асабліва – пахопная, інэрцыйная, малаўсьвядомленая. Якой нашае жыцьцё запоўненае амаль цалкам.

Досыць выразна яна паўстае ля … сьметнікаў незвычайных адзнакаў Сусьвету!

Зараз ува ўсіх гарадзкіх дварах ёсьць такія “сакральныя” мейсцы: кожны жыхар тут пабываў, зрабіў належнае, адначыўся. І не адзін раз! То бок, дастаткова, каб адпаведна запрацавала сьвядомасьць

Але, на жаль, гэтага не адбываецца.

Чаго ж менавіта?

Інтрыгуйма далей…

!!! Наведваньне шуметнікуцікавы момант людзкое паўсякчаснасьці, унутранай сыстэмнасьці,  бытавой інтымнасьці, які характарызуе нашую прыналежнасьць да Космасу (браць, парадкаваць, перапрацоўваць і аддаваць энэргетычныя прадукты, выдаляць адпадкі), але, на жаль, недастаткова ўплывае на нашыя думкі!

???

Не дзівуйце вызьлёцістасьці: мы абмяркоўваем тэму… розуму!

Так!

Глузды нічога недарэчнага не нараджаюць! Ніколі!

Усе сьмецьцевыя пляцоўкі стандартныя і абсталяваныя, будзьма спадзявацца, па правілах санітарыі. Спэцыяльныя кантэйнэры для адыходаў знаходзяцца ў радок, адзін каля аднаго. Надпісы значэньня тут ня маюць.

Сэнс зьяўляецца, калі хтосьці падыходзіць, каб нешта выкінуць. Як правіла, людзі не барацца, не ўглядаюцца і адразу шпурляюць спокладак. Лучаюць у той кантэйнэр, што поблізу – першы ад іх

Вось тут і хаваецца нячысьцік, які “выключае” сьведам’е: абы выкінуць, а што далей – неістотна!

Атрымліваюцца рэаліі па-за сьвядомасьцю: крайнія скрыні перапоўненыя аж да смуроду, а сярэднія – паўпарожнія. Каб пераканацца, зірніце ў вакно.

Побач вецер гуляе, птушкі сваволяць, зьверына ныкае… Тыповы гарадзкі малюнак астаткаў існаваньня. Куды не пранікае мысьль.

Непрыкметнае зацьменьне сьведам’я.  

Яскравы прыклад, калі ўсё залежыць выключна ад кожнага.

І Сусьвет, здаецца, не спрычыніўся…

Так, відочна ніхто не дакрануўся да рукі, не загадаў…

Але – касьмічна чалавека накіравалі на Зямлю, каб глузды свае ён уключаў заўсёды і паўсюль, каб пазіраў навокал, каб разумеў істасьць рэчаў, каб не дазваляў пропустаў у сьвядомасьці. Такім чынам ён навучаецца і ўдасканальваецца.

Мэтафізычна Космас ня мае прагалаў і пустэчы.

Усе ў Яго – на залічцы.  

І любоў’ю Ён палае.  

Заклікаю да ўзаемнасьці!

Хоць бы галаву падніміце!

Мікола Калядны, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...