Крымінальная справа супраць ксяндза Ўладзіслава Лазара спыненая з-за недаказанасці.

lazar

Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец са спасылкай на крыніцы, якім ён давярае. Сястра Уладзіслава Лазара Яніна сказала карэспандэнту, што ведае пра закрыццё справы, але ад камэнтароў адмовілася.

Пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар быў арыштаваны КДБ на пачатку чэрвеня 2013 году і амаль паўгода знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Уладзіслава Лазара абвінавачвалі ў аказанні грашовай дапамогі чалавеку, якога падазравалі ў шпіянажы супраць Беларусі. Праз паўгода Уладзіслава Лазара вызвалілі. Да суду ягоная справа так і не дайшла.

«Хто адкажа за тое, што невінаватага святара брутальна затрымалі, шэсць месяцаў утрымлівалі ў следчым ізалятары без паведамленняў для родных і блізкіх, здзекаваліся з яго і бэсцілі ягонае добрае імя? Так званая „крымінальная справа“ развалілася, так і не дайшла да суду — і ніякіх публічных тлумачэнняў і выбачэнняў з боку спецслужбаў мы не пачулі», — адзначыў у сваім каментары на сайце БХД Павел Севярынец.

Атрымаць каментар КДБ да справы ксяндза Лазара не ўдалося.

4 снежня 2013 года КДБ паведаміў, што мера стрымання адносна Уладзіслава Лазара была змененая з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.

Пасля гэтага касцельныя ўлады накіравалі яго служыць у Вілейку. Каментар па справе ад яго атрымаць пакуль не ўдаецца.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...