В.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца ў прысутнасці журналістаў абмацюкаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пад амбасадай Расіі ў Кіеве, дзе праходзіла акцыя пратэсту.
«Расія, прэч адсюль прэч з Украіны! Пуцін — х***о, так-так», — сказаў Дзешчыца перад прысутнымі актывістамі.
Відэа Hromadske.tv
У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расійскай Федэрацыі ў Кіеве.
Пратэстоўцы выкарыстоўвалі выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі, кідалі іх у будынак пасольства.
Вокны будынка разбілі кавалкамі брукаванкі.
Пікетоўшчыкі размалявалі шыльду з надпісам «Амбасада Расійскай Федэрацыі».
Удзельнікі акцыі знялі з будынка сцяг Расіі, а таксама перавярнулі некалькі аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі і выбілі ў іх шкло.
Крыніца: Радыё Свабода
Поддержать проект: |