За $150 млн. кожны жадаючы зможа здзейсніць палёт вакол Месяца на караблі “Саюз”, кіраваны расійскім касманаўтам. Купіць квіткі можна ў кампаніі Space Adventures.

mesiac

Нягледзячы на шалёныя кошты, два квіткі на касмічную экскурсію ўжо набытыя. Першы палёт па гэтых квітках можа адбыцца ўжо ў 2017 годзе, паведамляе AstroNews. Прэзідэнт Space Adventures заявіў пра намер правесці цэлую серыю палётаў і распавёў, што ў дадзены момант вядуцца перамовы з Расіяй аб каротким прыпынку на МКС у межах экскурсіі.

Кампанія Space Adventures існуе з 2011 года і ўжо адправіла ў космас стваральніка Microsoft Чарльза Сімана. Усяго на дадзены момант кампаніяй арганізавана восем палётаў, у наступным годзе на МКС адправіцца спявачка Сара Брайтман, а ў 2017 – заснавальнік Google Сяргей Брын. На сёння кошт 10-дзённага падарожжа на МКС складае $ 52 млн.

Для падарожжа да Месяца будуць удасканаленыя сістэма навігацыі і сістэмы камунікацыі капсул “Саюз”, акрамя таго будзе ўзмоцнена іх цеплаахова.

Касмічная экскурсія з прыпынкам на МКС зойме каля 16-17 дзён, без яе – 8-9 дзён.

Крыніца: Будзьма

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...