На радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне ўчарыста адзначылі 90-годдзе пісьменніка. Традыцыйна ў гэты дзень рух “За свабоду” ўручае сваю прэмію “За свабоду думкі”.
Сёлета лаўрэатам прэміі стаў бард, пісьменнік і актор Віктар Шалкевіч:
– Я, аказваецце, дзясяты лаўрэат, па-першае, а па-другое, у гэтым годзе 90 гадоў Быкаву, так што лічбы круглыя сыходзяцца. Вельмі файна! Тут класна. Сабралася многа народу, тут такая цікавая атмасфера, з ранку было халодна, а зараз пацяплела – сонейка выйшла.
На ўрачыстую імпрэзу сабраліся каля 300 чалавек: аднавяскоўцы, вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, творчая інтэлігенцыя: Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў, Мечыслаў Грыб, сястра Васіля Быкава Валянціна, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна.Тут таксама адбылося адкрыццё выставы беларускіх мастакоў, удзельнікаў «быкаўскага» пленэру, што напярэдадні прайшоў на Вушаччыне.
Крыніца: Радыё Рацыя
Поддержать проект: |