Магчымасць народаў вырашаць свае лёсы самастойна для іх, бадай, самае непажаданае.

Пуцін, адказаўшы, што ён не ведае і не хоча ведаць пра Рамана Пратасевіча, не здзівіў. Яму хапае ведаў пра свайго асабістага ворага Навальнага, які таксама закансерваваны ў турэмную камеру?

Крыху больш логікі ў адказе на пытанне аб удзеле расійскіх спецслужбаў ў прымусовай пасадцы самалёта. Хто ж з чэкістаў з першага разу выдае паролі, яўкі і агентаў?

Многіх узрушыў адказ усё таго ж Пуціна на рэцэпт выйсця Беларусі з цяжкага крызісу. Узрушыў і некаторых узрадаваў: гаспадар Крамля лічыць, што Беларусь сама павінна разабрацца ў сваіх праблемах.

Калі б так пан Пуцін думаў, а яшчэ больш, адпаведна дзейнічаў, то Беларусь ужо многае вырашыла б. Тут і доказы не патрэбны..

Калі некаму хочацца цешыць сябе мантрамі аб братэрстве народаў, то іх маштаб спадзяванняў і аптымізму варта звужаць да братэрства Пуціна і Лукашэнкі.

У іх вельмі многа агульнага, калі не абсалютна ўсё, апроч росту, вагі і твараў. А кроў, лімфа, шэрыя рэчывы, памкненні ідэнтычныя. Відаць без мікраскопаў.

Хакеісты. Праўда, гэтым разам абодва пацярпелі паразу. І з пераносам чэмпіяната. І з безпаспяховым слізганнем зборных каманд на першынстве свету. Рыга стала месцам сораму.

Недэмакратыі. Каб не выглядаць дзікунамі, прыдумалі нешта аб уласнай, ні на што другое не падобнай дэмакратыі. У аднаго — ікона такой дэмакратыі Памфілава, у другога — Ярмошына..

Чэкісты. Смерці і пакуты людзей успрымаюцца без эмоцый. Пра ўраджаі якіх-небудзь буракоў думаюць больш, чым пра людскія лёсы. Хаця савецкі лозунг: усё ў імя чалавека ў архіў не спісаны.

З варожасцю ставяцца да сапраўднай эліты. Да тых, хто думае маштабна, прадуктыўна, сумленна, філасофскі, гуманна, думае і мае відавочныя дасягненні, стаўленне абыякавае.

Можна меркаваць, калі б у абодвух спыталі пра Быкава, Астаф’ева ці Алексіевіч, адказы былі б прадказальныя. Сахарава, бадай, занеслі ў спіс лішніх людзей.

Магчымасць народаў вырашаць свае лёсы самастойна для іх, бадай, самае непажаданае.

Мікалай Галко, журналіст

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...