Ёсць крызіс працэдурнай легітымнасці: большасць не верыць у >50% і амаль ніхто, уключаючы топ-чынавенства, не верыць у 80%. Задобрыць грамадства эканамічным ростам і стабільнасцю — гэтая перспектыва вельмі цьмяная.
Што ў такой сітуацыі застаецца, апрача рэпрэсій? Стаць “абаронцам духоўнасці” або галоўным саюзнікам абаронцаў духоўнасці, піша акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі.
Выйграць на гэтым полі рэжыму наўрад ці ўдасца — цягам апошняй дэкады мае месца трэнд на індывідуалізацыю духоўных спраў. З аднаго боку, давер да Праваслаўнай царквы надалей даволі высокі, з другога боку, большасць беларусаў пакідаюць за сабой права на вырашэнне грамадска-этычных пытанняў.
Выйграць час на гэтым полі — так, хаўрус з “духоўнасцю” ў гэтым можа дапамагчы. Але ад пытання “А што далей?” уцячы не ўдасца. А адказу на яго рэжым не мае.
Поддержать проект: |