Мікалай Статкевіч настойвае на тым, каб апазіцыя вылучыла адзінага кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

statkevich

Пра гэта былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч сказаў падчас апошняй тэлефоннай размовы з жонкай, Марынай Адамовіч.

«Мікола ўчора патэлефанаваў, што для мяне само па сабе падзея. Перадаў свае меркаванні пра мажлівыя наступствы выбарчай кампаніі, але гэта я пазней буду агучваць. А пакуль скажу, што ён лічыць абсалютна неабходным пры любых умовах абранне адзінага чалавека, на якім будзе, скажам гэтак, персаніфікаваная выбарчая кампанія ад апазіцыі і яе дзеянні. То бок ён лічыць, што мусіць быць адзіны кандыдат ад апазіцыі, але ёсць варыянты, як яго абраць, і гэта трэба абмяркоўваць».

Марына Адамовіч паведаміла пра наступствы нядаўняга інцыдэнту, калі ахоўнікі ўбачылі прычэпленую ў камэры газету і палічылі, што Мікалай Статкевіч нібыта рыхтуе ўцёкі з камеры праз лаз, які можна схаваць пад гэтай газетай: «Пакуль ніякіх дысцыплінарных наступстваў для яго не наступіла. Відаць, стала відавочна, што гэтыя прыдумкі проста смешныя».

Былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Статкевіч сваёй віны не прызнаў. Паводле палітвязня, яму помсцяць за жорсткую крытыку Аляксандра Лукашэнкі падчас выбарчай кампаніі. Пакараньне Мікалай Статкевіч адбывае ў крытай магілёўскай турме.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...