У мінскім парку Горкага прайшлі імпрэзы з гэтай нагоды.

papa_i_rebenok
“Пакуль гэтае свята не носіць у нас статус афіцыйнага, але мы мяркуем, што ўсё наперадзе”, — сказала на адкрыцці начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Камітэту працы і соцабароны Мінгарвыканкаму Дыяна Дзямідава.

На думку чыноўніцы, трэба выкараняць стэрэатыпы, што тата — гэта толькі карміцель і здабытчык. “А на тое, што тата — сябар і прыяцель — мы часам забываемся”, — адзначыла яна. Яе таксама прыемна здзівіла, што сёння ў парк прыйшло вельмі шмат татаў з дзецьмі.

У праграме свята — конкурсы, канцэрт, прызы.

Дзень таты лічыцца міжнародным святам і адзначаецца ў 52 краінах у трэцюю нядзелю чэрвеня.

Крыніца: БЕЛТА

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...