У Мінскім абласным судзе напрыканцы сакавіка па ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове) асудзілі ў закрытым рэжыме 39-гадовага мінчука Аляксандра Зайцава.

Аляксандр быў затрыманы 22 жніўня 2021 года каля лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы за спробу падпалу. Яго дзеянні кваліфікавалі як акт тэрарызму.

«Абвінавачаны не змог давесці свой намер да канца, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў своечасова спынілі супрацьпраўныя дзеянні, чым забяспечылі грамадскую бяспеку», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Суддзя Сяргей Епіхаў пакараў Аляксандра 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...