З 18 красавіка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на тры месяцы прыпыняе дзейнасць выдавецтва “Галіяфы”. Выдавецтва аб’явіла трохдзённы марафон распродажу са скідкай 20% на ўсе выданні.

-У нас застаецца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашыя выданні робім 20 % зніжкі. Прыходзьце да нас у кнігарню “Галіяфы” (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем радыя вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая. Сябры, 15 гадоў мы радавалі вас сваімі выданнямі. Вельмі спадзяемся, што праз 3 месяцы мы зможам аднавіць працу выдавецтва, – паведамляе выдавецтва.

напярэдадні стала вядома, што ведамства прыпыніла дзейнасць выдавецтва «Медысонт».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...