Адпяванне і развітанне адбываецца ў мінскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы.

razvitanne

У зале выстаўленая труна з целам паэта, ля яе родныя нябожчыка – жонка Юлія, дачка і сын, унукі.

Тут жа кіраўнікі і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, прадстаўнікі палітычных партый і рухаў. Вялікая колькасць вянкоў, таксама людзі нясуць звыклы беларускі сімвал развітання – валошкі.

Сярод прысутных заўважаныя першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, паэт Уладзімір Някляеў, кампазітары Ігар Лучанок і Эдуард Зарыцкі, кінадраматург Уладзімір Халіп, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер з жонкай, пісьменніцай Юліяй Чарняўскай.

Каля сабора пачынаюць збірацца людзі з кветкамі. Адной з першых прыйшла Зінаіда Бандарэнка.

Развітацца з Генадзем Бураўкіным прыйшлі многія публічныя асобы, сярод якіх палітыкі Аляксандар Казулін, Вінцук Вячорка, Павел Севярынец, Зміцер і Наста Дашкевічы, Людміла Гразнова, журналісты Іосіф Сярэдзіч, Аляксей Кароль, Святлана Калінкіна, Аляксандар Уліцёнак, Аляксандар Старыкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп і Людміла Рублеўская.

Тым часам у храм падцягваюцца ўсё новыя людзі, якія былі асабіста знаёмыя з Генадзем Мікалаевічам: драматург Аляксей Дудараў, акцёр Генадзь Гарбук, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, гісторык Валянцін Голубеў, жонка зніклага палітыка Віктара Ганчара спадарыня Зінаіда.

У Свята-Петрапаўлаўскім саборы усё больш людзей, вельмі шмат моладзі і дзяцей.

bur_2

bur_3bur_5bur_5bur_8bur_9bur_10

30 траўня раніцай, у 7:30, у сваёй мінскай кватэры ва ўзросце 77 гадоў памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

З’яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998).

Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў.

Крыніца: па матэрыялах Нашай Нівы, фота Еўрарадыё, відэа Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...