Следчыя па “справе БелаПАН” налічылі ажно 4 мільёны долараў, перададзеныя на “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Следчы камітэт.

Як вынікае з паведамлення, у віну белапанаўцам ставяць усю фінансавую дапамогу, якую ініцыятыва BY_help аказала рэпрэсаваным беларусам. Раней паведамлялася, што менавіта перадача часткі гэтых грошай ставіцца ў віну Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай. Грошы ішлі на аплату штрафаў, паслуг адвакатаў і дапамогу пацярпелым пратэстоўцам.

(Гэта не першы падобны выпадак у беларускіх палітычных праэсах. Гэтаксама ва ўсіх крымінальных працэсах за вулічныя маршы пратэсту “Мінсктранс” агучваў для кожнага з падсудных фінансавыя страты за ўсю акцыю. У выніку супраць удзельнікаў пратэстаў выстаўляліся шматтысячныя сумы кампенсацыі.)

Таксама следства заяўляе, што з 2014 года не менш за 18 змежных арганізацый фінансава падтрымліва інфармагенцтва БелаПАН — “ажыццяўлялі яго схаванае фінансаванне на суму не менш за 1 600 000 долараў ЗША”.

А ў 2021 годзе, маўляў, “замежнымі аб’яднаннямі выдзелены сотні тысяч долараў на стварэнне YouTube-канала, які спецыялізуецца на ўмацаванні дэструктыўнага і экстрэмісцкага настрою ў краіне, а таксама дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, што следствам была своечасова выяўлена і спынена”. Канкрэтную суму следства чамусьці не назвала.

Cправа БелаПАН перададзеная ў суд. Па ёй праходзяць Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...