Улады ліквідуюць юрыдычную асобу Мінскай урбаністычнай платформы і «АРТ Карпарэйшн» — арганізацыю, якая праводзіла фестывалі «Лістапад» і ТЕАРТ.
Афіцыйная прычына ліквідацыі юрыдычнай асобы Мінскай урбаністычнай платформы— «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар».
Пры гэтым у арганізацыі падкрэсліваюць, што яны па Статуту — некамерцыйная арганізацыя з правам ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці і за апошнія паўтара года рэалізоўваюць ужо пяты камерцыйны праект.
Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць «Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Рашэнне было прынятае 25 жніўня, зараз ідзе працэс ліквідацыі, паведамляе @nashaniva
Арганізацыя штогод праводзіла фестываль тэатральнага мастацтва ТЕАРТ і кінафестываль «Лістапад», якія сталі форумамі еўрапейскага ўзроўню.
Поддержать проект: |