Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель у лісце да сваё жонкі напісаў, што ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) яго перавялі адразу з ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца.

У ПКТ яго змясцілі прыкладна на месяц, а адразу пасля гэтага яго збіраюцца перавесці ў «крытую» турму. Таксама ён напісаў, што яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц.

Каардынатара “Еўрапейскай Беларусі” 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...