Сёння раніцай пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст, выдавец легендарных газет “Свабода” і “Навіны” Павел Жук.

Ён у 1989 годзе ўваходзіў у выдавецкую групу часопіса «Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у выданні «Навін БНФ». У сакавіку 1990 года разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым выдаў «Дзень Волі-90», прымеркаваны да 72 угодкаў стварэння БНР. «Дзень Волі» стаў пралогам газеты «Свабода», першы нумар якой пабачыў свет у красавіку 1990 года, паведамляе БАЖ.

Газету «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 года, пакуль яе не зачынiлi пасля неаднаразовых папярэджанняў за публікацыю крытычных да палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі артыкулаў. У студзені 1998 года газета адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...