Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманых 9 ліпеня валанцёраў фонда «Страна для жизни». Нагадаем, падчас «шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў» затрымалі трох валанцёраў фонда: 37-гадовую Марыну Дуброўскую, 41-гадовага Антона Сташэўскага і 46-гадовую Юлію Сырых. Таксама разам з імі была затрыманая 44-гадовая валанцёрка Таццяна Астроўская.

12 ліпеня ім усім прад’явілі абвінавачванні па арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, ім інкрымінуюць частку 2 (здзейсненае групай асоб), санкцыя гэтай нормы прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Усіх чатырох затрыманых па «справе фонда СДЖ» змясцілі пад варту пакуль на два месяцы ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...