Цікавыя дзеянні адбыліся на днях вакол акцый Белгархімпрама. 15 верасня нехта прадаў 5% акцый гэтай кампаніі.

Чым адметнае гэтае прадпрыемства?

Белгархімпрам быў генпадрадчыкам на будаўніцтве Гарлыцкага калійнага камбіната. 31/03/2017 камбінат нібыта здалі ў прысутнасці Лукашэнкі і Бердымухамедава (з запозненнем на 2 гады), але прадпрыемства так і не запрацавала эфектыўна, піша тэлеграм-канал Эканоміка па-беларуску.

Па інфармацыі БелГазеты, беларусы патрацілі на будаўніцтва камбіната $900+ млн, а ім заплацілі на $190 млн менш. З 2019 г. беларусы і туркмены судзяцца ў Стакгольмскім арбітражы — ёсць пазоў Туркменхіміі і сустрэчныя патрабаванні Белгархімпрама.

Мажарытарным акцыянерам Белгархімпрама да нядаўняга часу быў Беларуськалій (50,45%). Беларуськалій навыдаваў “дачцэ” пазыкаў на дзясяткі мільёнаў у рублях і валюце. Гэтыя пазыкі пастаянна рэструктурызаваліся, бо Белгархімпрам не мог плаціць у нармальным рэжыме.

Але ў жніўні 2021 г. Беларуськалій трапіў пад санкцыі ЗША. Адпаведна, паводле прынцыпу кантролю 50% у санкцыйную пастку заходзіць і Белгархімпрам. Калі заўчора быў прададзены 5% пакет з долі Беларуськалія, то гэта мае выводзіць прадпрыемства з-пад санкцый Амерыкі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...