Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з былым палітвязнем Алесем Бяляцкім. Міністар выказаў падтрымку праваабаронцу.
Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага Міністэрства замежных спраў.
Паводле Cікорскага, Польшча балюча ўспрыняла арышт праваабаронцы.
Кіраўнік польскага МЗС абмеркаваў са старшынёй «Вясны» палітычную сітуацыю ў Беларусі, канфлікт ва Украіне, а таксама дзейнасць Еўразвяза па падтрымцы дэмакратыі.
Алесь Бяляцкі адзначыў, што не вінаваціць польскія ўлады ў сваім зняволенні.
Крыніца: Радыё Свабода
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...