«Філін» пагутарыў з акадэмічным дырэктарам BISS Пятром Рудкоўскім пра рэпрэсіі супраць СМІ і НДА, гандаль паміж Беларуссю і Расіяй і запытаў, куды гэта ўсе можа завесці.

— Зачыстка, зрэшты, адбывалася і ў лепшыя часы, у 2017-2019 гадах, якія ўспрымаліся, як перыяд адноснай свабоды. Але пасля таго, як рэжым пахіснуўся ў жніўні-верасні 2020-га, то гэта стала прынцыповай справай.

Ва ўладаў няма легітымацыі. Ёсць стаўка на сілавыя структуры, сілавое вырашэнне праблемы становіцца з пункту гледжання рэжыму мэтазгодным.

Ёсць іншы варыянт — гэта пэўныя саступкі і дыялог, але Лукашэнка на гэта не здольны псіхалагічна. На вялікі жаль, мы маем у Беларусі сёння персаналісцкую аўтакратыю, таму і адбываецца зачыстка ад элементаў грамадзянскай супольнасці.

Эксперт мяркуе, што на 100% грамадзянскі рух зачысціць немагчыма:

— Грамадзянская супольнасць мае сеткавую структуру: знішчаць яе быццам спрабаваць кулаком сціснуць ваду. Тым не менш, з дапамогай вось такіх жорсткіх метадаў пратэстная актыўнасць будзе нівелявана на шмат месяцаў, а магчыма нават на гады.

Нельга выключаць, што могуць падзейнічаць і непрадказальныя фактары. Бо калі пружыну сціскаць, яна ў любы момант можа выстраліць. Але з другога боку чалавечая прырода такая, што дзейнічае інстынкт самазахавання і цалкам магчыма, што на доўгі час удасца дасягнуць мэты ўціхамірыць грамадства. Здароўе і быцце на свабодзе — важныя каштоўнасці.

Што тычыцца ролі Расіі, я б звярнуў увагу на тое, што напярэдадні візіту ЛукашэнкІ ў Піцер Пуцін апублікаваў на афіцыйным сайце Крамля артыкул, дзе ён абгрунтоўвае адзінства рускага, беларускага і ўкраінскага народаў.

Суразмоўца мяркуе, што гэта істотны мэсэдж, на які варта звярнуць увагу.

— Гэта сапраўды можа з’яўляцца анонсам таго, што Пуцін мае амбіцыІ навесці «парадак» на ўсходнеславянскай тэрыторыі. Гэта значыць альбо вярнуць Украіну ў арбіту ўплыву Расіі, альбо, прынамсі, стварыць вельмі сур’ёзныя праблемы для Украіны на доўгія гады і дзесяцігоддзі.

А Беларусь, канешне, у разліку Крамля грае важную ролю. У гэтым кантэксце выпадае прачытваць некаторыя заявы і Лукашэнкі, і Пуціна. Іх інтарэсы супадаюць. Лукашэнка вырашае ўласныя справы: па-першае, помсціць, а па-другое, гэтымі запалохваннямі спадзяецца выйграць час.

Акрамя таго, для Пуціна таксама пажадана, каб не было памехаў у рэалізацыі тых планаў, якія ён мае, калі анансуе свой артыкул.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...