Па словах прадстаўнікоў руху “За Свабоду”, да такой ідэі іх падштурхнулі апошнія падзеі ва Украіне.

Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што цяперашняя канцэпцыя нацыянальнай бяспекі дасталася ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Небяспека ў ёй бачыцца толькі з Захаду.

Мілінкевіч: “Безумоўна, гэта цяжка ва ўмовах эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расіі. Але канцэпцыя нацыянальнай абароны павінна быць па-над настроямі грамадства, таму што грамадства можа не адразу гэта разумець, а эліта — павінна. І па-над эканамічнай залежнасцю. Таму мы лічым, што ў гэтай канцэпцыі павінна быць прадугледжана небяспека таксама з Усходу”.

Па словах Мілінкевіча, беларусізацыя войска не запатрабуе вялікіх дадатковых намаганняў, бо ёсць нават беларускія вайсковыя слоўнікі, выдадзеныя ў 90-х гадах. На яго думку, вайскоўцаў трэба выхоўваць на імёнах беларускіх палкаводцаў і герояў.

Дарэчы, у сваёй заяве прадстаўнікі руху “За Свабоду” выказваюць гатовасць дапамагчы вайскоўцам адпаведнымі інфармацыйнымі матэрыяламі і адукацыйнымі сустрэчамі.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...