Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для скаргі стала забарона мясцовым выканкамам пікета да Дня правоў чалавека ў снежні 2013 года.

Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Актывіст спрабаваў дамагчыся аднаўлення права на мірныя сходыспачатку ў судзе Салігорскага раёна, а пасля ў Мінскім абласным судзе. Але беларуская судовая сістэма стала на бок чыноўнікаў. Скарыстаўшы даступныя і эфектыўныя сродкі прававой абароны на нацыянальным узроўні, Уладзімір Шыла вырашыў скарыстацца правам абраняць свае правы ў Камітэце ААН. Адпаведную скаргу актывісту дапамаглі падрыхтаваць мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы зварот салігорца ў гэтую міжнародную інстытуцыю па абароне правоў чалавека. У кастрычніку мінулага года Уладзімір Шыла ўжо накіраваў скаргу з нагоды забароны пікета да Дня Волі ў сакавіку 2013 года. Скарга Камітэтам ААН была атрыманая, але пакуль рашэння аб яе прыймальнасці прынята не было.

Крыніца: Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...