Пра гэта экс-кандыдат на прэзідэнта заявіў падчас канферэнцыі ў Лодзі.

Андрэй Саннікаў, фота Радыё Свабода

Андрэй Саннікаў, фота Радыё Свабода

Андрэй Саннікаў расказаў, пра што пыталіся яго палякі:

«Мяне пыталі, калі будзе Майдан у Беларусі? Будзе, калі Еўропа працягне нам руку. У нас ужо былі Плошчы, і забівалі апанентаў, але няма таго, што ёсць ва Ўкраіне — падтрымкі Еўропы і сур’ёзнай спробы падтрымаць барацьбу за свабоду. Бо зараз зноў пачынаюцца гульні з дыктатарам».

Пра паводзіны Лукашэнкі на фоне ўкраінска-расійскага канфлікту:

«Лукашэнка спрабуе гуляць, каб атрымаць грошы ад Захаду. Ён робіць заявы нібыта ў падтрымку новых украінскіх уладаў. Давайце нагадаем, што менавіта ён адным з першых прызнаў анексію Крыму. Лукашэнка падкантрольны і выконвае ўсе пуцінскія загады».

Ці чакаць пераменаў на выбарах у 2015? Саннікаў лічыць, што любы кандыдат, які вылучыцца, такі ці інакш будзе падкантрольны дыктатару:

«Усё, што будзе звязана са сцэнаром удзелу ў выбарах, будзе кантралявацца спецслужбамі. Нягледзячы на гэта, барацьба за свабоду будзе працягвацца. Украіна падала прыклад барацьбы, і гэтыя працэсы немагчыма будзе спыніць у Беларусі ці Расіі. Але мае спадзяванні не звязаныя з выбарамі».

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...