Мастоўскі актывіст БСДП Зміцер Цеслянок не патрапіў у склад участковай выбарчай камісіі.

Акрамя таго учора, 4 лютага, да Зміцера ўвечары прыйшлі два міліцыянты з прафілактычнай гутаркай, паведамляе тэлеграм-канал партыі.

Агулам БСДП вылучыла ў склад участковых выбарчых камісій 7 сябраў.

Нагадаем, што вылучаны ад партыі ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксей Сігаеў не патрапіў у яе склад.

У 2020 г. БСДП вылучала 240 сваіх прадстаўнікоў у склад камісій розных узроўняў. Патрапілі ў камісіі толькі 4 чалавекі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...