Міністэрства юстыцыі падало іск пра ліквідацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вярхоўны суд прызначыў папярэдняе паседжанне на 24 жніўня.

«Мы да апошняга спадзяваліся, што Міністэрства юстыцыі ўлічыць нашыя тлумачэнні адносна таго, што пасля апячатання памяшкання, у якім знаходзіцца офіс Саюза беларускіх пісьменнікаў, у нас фізічна не было магчымасці прадаставіць патрэбныя дакументы. На жаль, гэтага не адбылося. Такім чынам, найстарэйшая пісьменніцкая арганізацыя Беларусі, заснаваная яшчэ ў 1934 годзе Янкам Купалам і Якубам Коласам, можа спыніць сваё існаванне. Але мы паспрабуем ў судзе даказаць сваю правату. Аднойчы ўжо такое было, калі ў 2006-м годзе мы выйгралі справу ў Вярхоўным судзе. Паспрабуем яшчэ раз абараніць свае правы і даказаць сваю правату», адзначыў Барыс Пятровіч у каментары “Будзьма беларусамі”.

Нагадаем, што 14 ліпеня ў офісе грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прайшоў ператрус, у выніку якога Следчым камітэтам РБ была канфіскаваная тэхніка і інфаносьбіты, офіс быў апячатаны. У той жа дзень ператрус адбыўся і кватэры старшыні ГА «СБП» Барыса Пятровіча, з якога была ўзятая падпіска аб нявыездзе і неразгалошванні. Пасля вобшуку адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а таксама вынесеныя два папярэджанні ад Міністэрства юстыцыі. Адно з іх было ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...