Дагэтуль Праваабарончы цэнтр “Вясна” не публікаваў фотаздымкі, якія прадаставіла маці памерлага ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.

akulich_01

Суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”.

Так Валянціне Акуліч адказаў старшыня Гомельскага аблсуда Сяргей Шаўцоў, адмаўляючы ў задавальненні нагляднай скаргі, якую падрыхтавалі праваабаронцы.

На сапраўдную прычыну смерці ні следства, ні суд зважаць не жадаюць.

Цягам апошняга году перад  імі ставілася пытанне: чаму дзяжурныя па ІЧУ Сцешанкоў Р.І. і Бачко А.А. не панясуць пакарання за свае злачынныя дзеянні, бо замест своечасовага выкліку медыкаў для аказання дапамогі адміністратыўна арыштаванаму, у якога праявіліся часовыя парушэнні ў псіхіцы, яны паўгадзіны “супакойвалі” яго з дапамогай дубінак, а “хуткую” выклікалі толькі тады, калі ў яго спынілася дыханне.

“Правамернасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ўстаноўлена вынікамі неаднаразовых заключэнняў службовых праверак”, – піша абласны суддзя Шаўцоў у адказе маці памерлага.

Нагадаем, што Аляксандр Акуліч памёр 26 траўня 2012 года ў ІЧУ Светлагорскага РАУС ад рук супрацоўнікаў міліцыі. Гэта былі чацвёртыя з пяці сутак, на якія ён быў змешчаны ў ІЧУ. Паводле судмедэкспертызы, прычынай яго смерці з’явілася хранічная алкагольная інтаксікацыя, якая ўскладнілася развіццём стану адмены алкаголю з дзелірыем і ацёкам галаўнога мозгу. Дзеянні супрацоўнікаў ІЧУ так і не атрымалі ацэнкі з пункту гледжання своечасовасці аказання медыцынскай дапамогі.
akulich_02akulich_03akulich_04

Гэтыя фотаздымкі Валянціна Акуліч зрабіла дома, калі сына прывезлі з моргу

Крыніца: ПЦ Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...